Валожынскі савет ветэранаў арганізаваў цёплую сустрэчу дзяцей лагера «Патрыёт», арганізаванага на базе вайсковай часткі. Цікавае выступленне падрыхтаваў падпалкоўнік запасу Сёмін В. В., якое зацікавіла і захапіла дзяцей, што было відаць па іх вачах і рэакцыі, а таксама перад дзецьмі выступіў начальнік адасобленай групы Валожынскага раёна ваеннага камісарыята падпалкоўнік Нахай Ю. В. Напрыканцы старшыня савета ветэранаў Цiганiна Т. Ф. сказала словы на дарогу дзецям і падзячныя словы іх выхавальнікам і гасцям.


