На Кургане Славы прайшлі чарговыя святочныя выхадныя, прысвечаныя Году гістарычнай памяці. Арганізатарам мерапрыемстваў у гэтыя выхадныя быў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама.
10 ліпеня дэлегацыя Валожынскага раёна, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, прафсаюзны актыў АПК - таксама прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах на Кургане Славы, падрыхтаваўшы выставу «Валожынскi падворак». Упрыгожаннем падворка была выстава-продаж майстра-ганчара з Івянецкага музея традыцыйнай культуры Алега Капусты, аграсядзібы «Раўнавага» - Ларысы Мытнік, фермерскай гаспадаркі «Дзівосны сад». Кульмінацыйным месцам падворка традыцыйна з'яўлялася «Каравайная пляцоўка» з караваямі ад сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Агра-Дубінскае», ААТ «Багданаўскае», КСУП «Гарадзькоўскае», а творчым складнікам і арганізатарам добрага настрою быў народны ансамбль народнай песні «Сваякі» Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Валожынцы таксама прынялі ўдзел у конкурсе па падрыхтоўцы беларускіх дранікаў на бервяне «фінская свечка» і занялі 3-е месца, а за арганізацыю падворка атрымалі спецыяльны прыз «глядацкіх сімпатый».


