Сёння надвор'е дажджлівае, але ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» вучэбна-трэніровачныя заняткі ідуць па плане. Глядзець фільм са школьнымі сябрамі заўсёды цікавей, паход у кінатэатр на фільм «Артэк вялiкае падарожжа» прайшоў весела, цікава і займальна, сумесна пройдзены шлях да кінатэатра, абмен думкамі падчас прагляду фільма – усё збліжае. А ў каго з хлопцаў засталіся яшчэ сілы пасля смачнага абеду, адправіліся пагуляць у настольны тэніс!


