Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На Валожыншчыне працягваецца парад свят вёсак

13.07.2022

На Валожыншчыне працягваецца парад свят вёсак. 9 ліпеня адсвяткавала сваё свята вёска Лінкі Вішнеўскага сельскага савета, а 10 жніўня святочную эстафету падхапілі жыхары вёскі Пугачы Ракаўскага сельскага савета.

Адкрыў урачыстасць старшыня Ракаўскага сельвыканкама А. А. Мякінка. Ён падкрэсліў, што галоўнае багацце вёскі - яе жыхары, чыя праца ляжыць у аснове дасягненняў сённяшняга дня.

На свята былі запрошаны вядомы пісьменнік, паэт, лаўрэат шматлікіх нацыянальных прэмій і ўзнагарод, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Шніп са сваёй жонкай, вядомай беларускай паэткай Людмілай Рублеўскай; былы старшыня калгаса «Бальшавік» С. А. Лужынскі. У ролі спонсара выступіў дырэктар філіяла «Валожынскі» ААТ Агракамбінат «Дзяржынскі» Д. С. Каралёнак.

Па традыцыі музычнымі віншаваннямі і падарункамі ўшаноўвалі ў той дзень самага маленькага і доўгажыхароў вёскі, сямейных юбіляраў, перадавікоў, гаспадароў лепшага прысядзібнага ўчастка. Святочная праграма на гэтым не завяршылася, бо салісты Дорскага сельскага Дома культуры і Валожынскага раённага цэнтра культуры працягвалі дарыць вяскоўцам выдатныя песні. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы пажадання здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожны выступ сустракалі гучнымі апладысментамі.

Задайте вопрос