Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спартыўна-аздараўленчы лагер «Астравок здароўя»

13.07.2022

Сёння ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» перадапошні дзень, які прайшоў вельмі хутка і весела. Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі наш лагер, для навучэнцаў-спартсменаў прыезд ратавальнікаў стаў сапраўдным святам! Работнікі РАНС расказалі аб правілах бяспекі ў канікулярны перыяд, нагадалі меры бяспекі пры знаходжанні паблізу вадаёмаў, у лесе і падчас навальніцы. Таксама прадэманстравалі абсталяванне пажарнага аўтамабіля, працу аварыйна-выратавальнай прылады, правялі забаўляльныя конкурсы. Пасля праведзенага часу на свежым паветры хлопцы адправіліся на турнір па баскетболе 3х3, дзе паказалі спрыт і добрую фізічную падрыхтоўку.

Задайте вопрос