Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Апошні дзень у спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя»

14.07.2022

Вось ён і надышоў апошні дзень спартыўна-аздараўленчага лагера «Астравок здароўя». Мы гэты дзень вельмі чакалі, але чамусці калі ён прыйшоў, стала крыху сумна. Прайшла лінейка закрыцця лагера, узнагароджаны самыя актыўныя дзеці, усе былі рады падарункам! За час працы змены ўсе хлопцы атрымалі магчымасць праявіць сябе ў спартыўных мерапрыемствах і пазнавальных конкурсах. Выніковае мерапрыемства «Да пабачэння, лагер» паказала, што змена прайшла нездарма, практычна ўсе чаканыя вынікі былі дасягнуты, а самае галоўнае хлопцы засталіся задаволеныя працай лагера, дзе атрымалі кучу ўражанняў. 18 дзён змены прайшлі цікава і весела. Мы не кажам нашаму лагеру «Астравок здароўя»: «Бывай!», а кажам – «Да пабачэння, да новых сустрэч!».

Задайте вопрос