Нясумнае лета ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы працягваецца, і для дзяцей, якія наведваюць летні аздараўленчы лагер «Сузор'е», прайшло мерапрыемства, прысвечанае здароваму ладу жыцця.
Здароўе - самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. Таму з дзіцячых гадоў трэба беражліва ставіцца да свайго здароўя. Бібліятэкар распавяла дзецям, што кожны чалавек - сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту правільна харчавацца, займацца фізкультурай, гартавацца і выконваць правілы асабістай гігіены.
Затым усе разам адправіліся ў займальнае падарожжа ў краіну здароўя.
У ходзе мерапрыемства школьнікі пабывалі на станцыях «Здаровая ежа - нам заўсёды патрэбна», «Чысціня – залог здароўя», «Здароўе ў парадку – дзякуй зарадцы».
Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях: «Можна – нельга», «Што добра, а што дрэнна», «Карысна – шкодна».
У заключэнні хлопцы пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе-рэкамендацыі «Здароўе - бясцэнны дар» і з цікавасцю паглядзелі відэафільм аб карысных ласунках.


