Сяброўства - гэта адзiн з найважнейшых складнікаў жыцця, а ўменне сябраваць з'яўляецца выдатнай чалавечай якасцю, шануемай ва ўсе часы. Таму няма нічога дзіўнага, што ў календары з'явілася такое выдатнае свята, як Міжнародны дзень сяброўства. Сяброўства аб'ядноўвае нават вельмі розных людзей, з рознымі захапленнямі, рознымі схільнасцямі, але аднолькава добрымі, гатовымі прыйсці на дапамогу адзін аднаму ў любую хвіліну.
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «У коле сяброў», прысвечанае сяброўству. У свяце прынялі ўдзел дзеці, якія адпачываюць у школьных аздараўленчых лагерах нашага горада .
Хлопцы ўспаміналі прыказкі пра сяброўства і сяброў, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на пытанні, сур'ёзныя і жартаўлівыя.
Кожны змог паразважаць на тэму «Што такое сяброўства?» і расказаць пра сваіх лепшых сяброў, а таксама пазнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай выставе «Сяброўства - вялікі дар».
У завяршэнні свята дзеці паглядзелі мультфільмы пра сяброўства.
Давайце будзем дапамагаць адзін аднаму, шанаваць сяброўства і берагчы сваіх сяброў!


