Сёння на працоўнай нарадзе пры намесніку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іване Маркевічы разгледзелі эфектыўнасць працы назіральных камісій.
Па выніках працы за 2021 год лепшай сярод сельскіх і пасялковых камісій прызнана назіральная камісія Гарадзькоўскага сельскага выканаўчага камітэта Валожынскага раёна.
Падзяку і кветкі старшыні сельскага выканаўчага камітэта Ганне Садоўскай уручыў намеснік старшыні Іван Маркевіч.
Іван Станіслававіч падкрэсліў важнасць праводзімай працы і пазначыў, што ўсе назіральныя камісіі ў рэгіёне павінны працаваць эфектыўна, бо гэта тычыцца бяспекі грамадзян.
фота сайта https://minobl.mchs.gov.by


