
1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. З тых часоў прайшло больш за сто гадоў. На жаль, аб тых трагічных падзеях мы сёння гаворым мала. А з 1915 па 1918 год лінія фронту прайшла вогненнай паласой і праз нашу Валожыншчыну. Супрацоўнікі краязнаўчага музея падрыхтавалі экскурсію (Валожын – Дзесятнікі) па памятных месцах часоў Першай сусветнай вайны і правялі яе для дзяцей, якія знаходзяцца на аздараўленні ў дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча».


