Малодшы склад ансамбля Менестрэлі Ракаўскай ДШМ стаў лаўрэатам 1 ступені і прэтэндэнтам на ўдзел у гала-канцэрце ў Маскве на міжнародным конкурсе «Музыка і Развіццё», катэгорыя 13-15 гадоў.
Конкурс праходзіць пры падтрымцы расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў, Міністэрства культуры РФ, дэпартамента культуры Масквы. У складзе журы такія вядомыя дзеячы культуры як Міхаіл Казiнiк, музыкант Grand Мelody Оrchestra, прафесары РАМ ім.Гнесіных.
З 390 калектываў-удзельнікаў, лаўрэатамі сталі 164 (з Беларусі - каля 10).
Узнагароджанне пераможцаў і гала-канцэрт адбудзецца ў г. Масква, у тэатры Надзеі Бабкінай 17 лістапада, пасля таго, як пройдзе 2 (вочны) тур для катэгорыі «салісты».


