Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Белта у гасцях у раёнкі

04.08.2022

З калектывам рэдакцыі раённай газеты «Працоўная слава» сустрэлася сёння генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Белта» Ірына Акуловіч. Сустрэча прайшла ў рамках Адзінага дня інфармавання.

Дырэктар агенцтва расказала таксама і пра новыя падыходы працы ў інфармацыйнай прасторы.

— Рэаліі сучаснага свету патрабуюць дакладнасці і аператыўнасці ў падачы інфармацыі. Цяпер рэдакцыя - гэта не толькі газета, але і сайт, сацыяльныя сеткі і месэнджары. Такі падыход дае магчымасць ахапіць навінамі розную катэгорыю чытачоў. Раёнка павінна быць асноўнай першакрыніцай навін вашага рэгіёна, а журналісты самі ствараць інфаповад.

Ірына Акуловіч таксама адзначыла:

- Галоўнымі героямі старонак газеты павінны быць самыя звычайныя людзі і іх меркаванне. Кожная рэспубліканская навіна павінна мець водгук у жыхароў населеных пунктаў і падавацца ў фармаце меркаванняў. Я бачу, што ў вашым выданні гэты накірунак актыўна вядзецца.

Наталля Нямкевіч

valozhin.by

Задайте вопрос