У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы праводзілі нечалавечую палітыку ў адносінах да мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. На тэрыторыі Валожынскага раёна фашысцкія акупацыйныя ўлады ў ліпені 1941 года стварылі ў Валожыне, Вішневе, Забрэззi, Івянцы і Ракаве яўрэйскія гета - масавыя лагеры смерці.
Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея распавялі дзецям старэйшых класаў, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча», пра зверствы, якія чынілі нацысты ў гета г.Валожына і м. Вішнева. Падчас экскурсіі дзеці пабывалі на месцы гета ў аг. Вішнёва і наведалі месца пахавання ахвяр Халакосту.


