Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«У Святлафора канікул няма»

08.08.2022

5 жніўня адзначаюць незвычайнае свята - Міжнародны дзень святлафора. У гэты дзень у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства прысвечанае святлафору і правілам дарожнага руху.

Дзецям любых узроставых груп неабходна ведаць правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы. Асабліва гэта актуальна ў летні перыяд, калі дзіця шмат часу праводзіць на вуліцы, часта без нагляду дарослых.

Бібліятэкар расказала дзецям для чаго патрэбны правілы дарожнага руху: не толькі для кіроўцаў, але і для пешаходаў. Затым хлопцы разгадвалі загадкі, разбіралі значэннi дарожных знакаў, адказвалі на пытанні, а таксама азнаёміліся з літаратурай размешчанай на кніжнай выставе «Правілы дарожныя – сябры надзейныя».

Ярка ілюстраваныя і вясёлыя кнігі ў займальнай форме знаёмяць дзяцей з правіламі дарожнага руху для пешаходаў: дзе і як правільна пераходзіць дарогу, якія бываюць дарожныя знакі, дзе можна гуляць, а дзе забаронена.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, адказвалі на пытанні, з цікавасцю глядзелі мультфільмы аб правілах дарожнага руху.

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос