Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пазнавальная гадзіна пад назвай «Проста, хутка і смачна»

15.08.2022

14 жніўня ў Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках клуба для людзей сталага ўзросту «Міласэрнасць» прайшла пазнавальная гадзіна пад назвай «Проста, хутка і смачна». Людзі, якія сабраліся ў чытальнай зале бібліятэкі казалі аб нарыхтоўках на зіму. Бібліятэкары падрыхтавалі да мерапрыемства інфармацыю пра карысць і шкоду хатняй кансервацыі, пазнаёмілі прысутных з меркаваннем дыетолагаў на гэты конт, распавялі аб відах і спосабах нарыхтовак, пра тое, каму і чаму нельга ўжываць кансерваваную прадукцыю і што трэба ведаць перад тым, як адкрываць чарговы слоічак.

Прысутныя на мерапрыемстве члены клуба падзяліліся сваімі любімымі рэцэптамі нарыхтовак, маленькімі хітрасцямі, як даўжэй захаваць кансервацыю, абмеркавалі іншыя хвалюючыя іх пытанні.

Бібліятэкары падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу кніг і перыядычных выданняў «Гатуем самі». Мерапрыемства прайшло за кубкам гарбаты, у цёплай, сяброўскай атмасферы.

Задайте вопрос