У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку малой радзімы!» у вёсцы Вуглы падчас свята вёскі прайшоў «Кірмаш бяспекі», дзе кожны жадаючы змог праверыць свае веды ў галіне бяспекі, а таксама даведацца пра новую і карысную інфармацыю.
Для жыхароў і гасцей вёскі ратавальнікі разам са сваімі памочнікамі падрыхтавалі розныя заданні, выконваючы якія ўдзельнікі акцыі зараблялі падарункі. Кожны з вялізным задавальненнем удзельнічаў у акцыі і хацеў, як мага лепш і правільней адказаць на пытанні ратавальнікаў. Таксама ва ўдзельнікаў акцыі была магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і выйграць галоўныя прызы: аўтаномны пажарны апавяшчальнік або вогнетушыцель.


