Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У раёне з'явіліся першыя камбайнеры-тысячнікі

16.08.2022

Адразу два камбайнеры сельгаспрадпрыемства «Валожынскае» дасягнулі тысячнага намалоту збожжа: Яўген Паляшчук і Мікалай Жызнеўскі.

Павіншаваць першых камбайнераў-тысячнікаў у раёне на хлебнае поле каля вёскі Есьманаўцы прыехалі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, дырэктар гаспадаркі Дзяніс Каралёнак.

Звяртаючыся да лідараў жніва, кіраўнік раёна адзначыў, што першая тысяча збожжа, намалочаная на камбайнах, – добры ўклад у хлебны каравай Валожыншчыны.

– Кожны з нас хоча ў нечым быць першым. Вось вы сёння сваёй працавітасцю, майстэрствам паказалі, што на ўборачнай кампаніі 2022 года менавіта вы сталі першымі камбайнерамі-тысячнікамі, - падкрэсліў Яўген Міхайлавіч. - На палях стаіць добры ўраджай, і я глыбока перакананы, што гэтая тысяча будзе на вашым рахунку не першая - хацелася б, каб 3-тысячную мяжу вам удалося перасягнуць.

Яўген Круковіч пажадаў перадавікам уборкі моцнага здароўя, мірнага неба і каб сілы і імкненні быць першымі не пакідалі іх і далей, а таксама ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама і падарункі.
Самадзеяльныя артысты РЦК падарылі работнікам палёў музычнае віншаванне.

Першую тысячу намалаціў за 6 дзён

Яўген Паляшчук летась намалаціў 2300 тон і прадстаўляў наш раён на абласных «Дажынках-2022» у горадзе Капылі.

– Для мяне гэта 10-я ўборачная кампанія, - распавёў ён. - Тысячнікам быў заўсёды, больш за тое - браў і 3-тысячны рубеж. У гэтым годзе першую тысячу намалаціў за 6 дзён. Безумоўна, хацелася б атрымаць другую і трэцюю тысячу. Буду вельмі старацца!

9-ы сезон працуе на жніве і Мікалай Жызнеўскі. Ён таксама з ліку пастаянных камбайнераў-тысячнікаў у гаспадарцы.

Хочацца пажадаць нашым паважаным хлебаробам так трымаць і далей!

valozhin.by

Задайте вопрос