Жніво ў раёне кожны дзень называе новых герояў, якія заваявалі ў гэтым сезоне значны рубеж - тысячную адзнаку. Працаўнікоў вёскі, якія задаюць тон на ўборцы ўраджаю, з працоўнай перамогай віншуюць прафсаюзы.
Падзячныя словы ў адрас аграрыяў КСУП «Сакаўшчына-Агра» кіроўцу Русіновічу Аляксандру Георгіевічу і аператару сушыльнай устаноўкі Рубану Аляксандру Антонавічу, прагучалі ад старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандра Кузмітовіча і старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.
Узнагародамі былі адзначаны таксама кіроўцы ААТ «Агра-Дубінскае» Конан Уладзімір Уладзіміравіч, Лянкевіч Антон Іванавіч і старэйшы аператар зернесушылкі ЗСК-30 КСУП «Пяршаі-2014» Халевіч Валянцін Зігмундавіч.


