Сёння на базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Івянец» Валожынскага раёна праходзіць дыялогавая пляцоўка.
Мерапрыемства сабрала спецыялістаў упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, метадыстаў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць установы дашкольнай адукацыі, з удзелам членаў Савета па пытаннях дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Прэзентацыйныя кампазіцыі гатовы да прыняцця ўдзельнікаў і ганаровых гасцей.


