Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Кіроўца Гарадзькоўскага Іосіф Грынкевіч другім у раёне перавёз тысячу тон збожжа

15.08.2022

Павіншаваць перадавіка жніва-2022 на хлебнае поле за вёскай Лоск прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч.

- Дзякуй Вам за працу! Ужо толькі тое, што, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы, як і раней, адданыя роднай гаспадарцы, заслугоўвае глыбокай павагі – адзначыў Віктар Іванавіч. - Удвая радуе, што і ваша тысяча тон перавезенага збожжа будзе ў скарбонцы раённага каравая.

Віктар Лявонік уручыў I. Грынкевічу падзяку старшыні райвыканкама і падарунак.

Прафсаюзны лідар раёна Сняжана Нахай таксама адзначыла перадавіка ўборачнай Падзякай раённага аб'яднання прафсаюзаў, пажадала і далей добрасумленна працаваць, надзейна забяспечваючы харчовую бяспеку краіны.

Віншаванні і падзяку за нялёгкую працу адрасаваў і Вікенцій Адамовіч.

Па просьбе кіроўцы-тысячніка самадзейныя артысты раёна выканалі для яго любімую песню «Беларускія кіроўцы».

– Вельмі прыемна, калі тваю працу заўважаюць, – падзяліўся ўражаннямі Іосіф Грынкевіч. - За рулём з 1978 года. Ужо даўно на пенсіі. Змяніў тры машыны, а вось расстацца з абаранкам так і не змог. Хочацца хутчэй убраць хлеб з палёў – з добрым надвор'ем і без страт.

– Вельмі рады, што у нас ёсць сапраўдныя майстры, якія сваёй працай праслаўляюць гаспадарку і паказваюць, як трэба працаваць на зямлі, – адзначыў старшыня сельгаспрадпрыемства «Гарадзькоўскае» Станіслаў Берташ. - Нізкі паклон такім людзям, бо на іх усё і трымаецца.

valozhin.by

Задайте вопрос