XVI Рэспубліканскі спартыўна-масавы фестываль для працуючай моладзі «Алімпія-2022» пад слоганам «БРСМ: 20 гадоў разам!» прайшоў на тэрыторыі Валожынскага раёна ва ўрочышчы Дубы пад Ракавам.
Фестываль шаснаццаты раз сабраў сваіх сяброў. Упершыню «Алімпія» адбылася ў 2004 годзе па ініцыятыве БРСМ. У гэтым годзе яе ўдзельнікамі сталі больш за 600 маладых людзей у складзе 18 каманд. Гэта выключна працуючая моладзь, актыў саюза моладзі. Словы прывітання ўдзельнікам фестывалю прагучалі ад старшыні Валожынскага райвыканкама Яўгена Круковіча.
Мерапрыемствы фестывалю доўжыліся 3 дні — з 19 па 21 жніўня, па трох асноўных кірунках: «Алімпія: разам за спорт!», «Алімпія: разам за творчасць!» і «Алімпія: разам за інтэлект!». «Праграма маладзёжнага спартыўна-масавага фэсту насычана рознымі відамі актыўнасцей. Цэнтральным мерапрыемствам стаў вялікі адкрыты дыялог «БРСМ: 20 гадоў разам!». Удзел у ім прыняў міністр адукацыі Андрэй Іванец.


