Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!»

29.08.2022

«У цэнтры ўвагі дзеці!» - менавіта пад такой назвай праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя па ўсёй краіне. А праводзіцца яна з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

У Валожынскім раёне першы этап акцыі прайшоў у ГЦ «Квартал». Гэты гандлёвы аб'ект быў абраны не выпадкова. Менавіта сюды, у апошнія летнія дні, бацькі разам са сваімі дзецьмі ідуць, каб выбраць прыгожы ўбор у школу і дакупіць неабходныя канцылярскія тавары.

Работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абсталявалі ў краме «астравок бяспекі», дзе навучалі наведвальнікаў правілам бяспекі. Работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі працу як з дзецьмі, так і з іх бацькамі. Бо зберагчы дзяцей ад неабдуманых учынкаў і навучыць правілам бяспекі - задача дарослых.

Навучальныя гульні і цікавыя заданні прыцягвалі ўвагу ўсіх наведвальнікаў без выключэння. А падарунак ад ратавальнікаў быў прыемным дадаткам да атрыманых ведаў.

Задайте вопрос