Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Кулінар з Івянецкага дома-інтэрната правёў майстар-клас для яго выхаванцаў

29.08.2022

Шмат творчых асоб выхаваў за сваю амаль 60-гадовую гісторыю Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. І адным з такіх выхаванцаў можна па праве назваць Міхаіла Старавойтава.

Скончыўшы ў 2012 годзе школу, ён паступіў і паспяхова скончыў Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж па спецыяльнасці «Повар-афіцыянт». Першым і ключавым месцам яго працы стала адно з прадпрыемстваў рознічнага гандлю ТДА «Віталюр». Тут Міша ў поўнай меры ўвасабляе ў жыццё атрыманыя веды, прыдумляе нешта новае, сваё, не баіцца эксперыментаваць. У мінулым годзе ён выпусціў сваю першую кнігу кулінарных саветаў «Любімая піца», у перспектыве ёсць напрацоўкі яшчэ на дзве. Міхаiл пражывае ў сваёй кватэры, якую пабудаваў за ўласныя сродкі. Займаючыся любімай справай, ён працягваў вучыцца ва ўніверсітэце, і ўжо ў лістападзе бягучага года атрымае дыплом. Малады хлопец займае актыўную жыццёвую пазіцыю, заўсёды гатовы аказаць дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу, навучыць таму, што ведае сам.

Вось і нядаўна, у свой дзень нараджэння для цяперашніх выхаванцаў Івянецкага інтэрната і тых, хто ўжо пакінуў яго сцены, ён арганізаваў майстар-клас у рамках падрыхтоўкі свайго новага кулінарнага выдання. На гэты раз больш за 20 чалавек у кулінарнай студыі «Свабодная прастора» ў Мінску спасцігалі азы вырабу бургера. Атрымалася гэта ў хлопцаў, па словах Мішы, які ўважліва сачыў за працэсам прыгатавання і даваў слушныя парады, не горш чым у яго самога. Апафеозам усяго гэтага стала па-сапраўднаму смачная і апетытная ў такой вялікай кампаніі дэгустацыя! Усе, хто на ёй прысутнічаў, прасілі яшчэ калі-небудзь арганізаваць нешта падобнае. І Міша паабяцаў, што абавязкова ў хуткай будучынi адбудзецца новая сустрэча. А раз паабяцаў - выканае, Міхаіл Старавойтаў чалавек слова! Удачы табе ў тваім жыцці, новых творчых задумак і паспяховага ўвасаблення іх у жыццё.

Алена Петрашкевіч

valozhin.by

Задайте вопрос