Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З Днём ведаў!

01.09.2022

Волненье, радость, ожиданье —

Всё в этом дне слилось не зря!

Для всех особый он и важный –

День 1 сентября!

1 верасня - Дзень ведаў! Свята кніг, кветак, усмешак, сяброў! Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Традыцыйна 1 верасня праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Усе хлопцы, адпачыўшыя і загарэўшыя, зноў сабраліся на школьным двары. Яны радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі.

Прыбраныя вучні і вучаніцы са стракатымі букетамі кветак, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Усё напоўнена ўрачыстасцю і гонарам, што ты ‒ часцінка гэтага дзейства. Гучыць музыка, і ўсе класы строяцца на школьным двары. Па традыцыі першымі прадстаўляюць дзяцей-першакласнікаў. Урачыстая лінейка аб'яўляецца адкрытай. Усе застылі на ўрачыстай лінейцы пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена навучэнцам 11 класа Гілю Яўгену і Жукоўскай Ксеніі. На лінейцы прысутнічалі госці: Тышкевіч А.А., начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Валожынскага райвыканкама, Стаселовіч М. I., метадыст Валожынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Дырэктар школы І. В. Чаховіч павіншавала навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што навучанне ‒ нялёгкая, але радасная і займальная праца. Хай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, хай будзе напоўнены творчасцю, цікавымi і карыснымi зносінамі, духоўна, інтэлектуальна ўзбагаціць і рабят, і іх педагогаў. З словам у адказ выступіла група малых-першакласнікаў, якія з выразам прачыталі вывучаныя вершы. Эстафету падхапілі старшакласнікі, яны далі некалькі карысных настаўленняў першаклашкам і ўручылі ім пазнавальныя настольныя гульні.

Настаў час першага школьнага званка ў гэтым навучальным годзе. Гэта ганаровае права было прадастаўлена навучэнцам 11 класа Барысевічу Іллі, Клімовіч Юліі і першакласнікам Янушкевічу Мікіту, Гармазе Ганне. Дзень ведаў прадоўжыўся першым урокам «Гістарычная памяць - дарога ў будучыню». Гасцямі першага ўрока ў 10 «А» класе сталі прадстаўнікі вайсковай часці 30695: намеснік камандзіра батальёна па ўзбраенні, капітан Рагель С.I. і старшы памочнік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Шашура Лізавета Сяргееўна. Навучэнцы 1-11 класаў сталі ўдзельнікамі адкрытага ўрока з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Свята 1 верасня заўсёды застаецца незабыўным, радасным і ў той жа час хвалюючым. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!

Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос