31 жніўня 2022 года ва Уздзе завяршылася каманднае першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г.н. і маладзей. Нашы спартсмены выступілі дастойна.
У барацьбе за прызавыя месцы каманда дзяўчат у складзе Бункевіч Аліны, Сівой Яны заняла трэцяе месца. Маліноўская Ніна 1 месца ў асабістым заліку, 2 месца ў парным заліку з Бункевіч Алінай. Бункевіч Аліна - 2 месца ў асабістым заліку.


