Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната з Днём ведаў павіншавалі мінскія мытнікі

02.09.2022

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў.

Кіраўніцтва мытні наведала ўрачыстую лінейку ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Са словамі на дарогу да выхаванцаў і педагагічнага калектыву ўстановы выступіў начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргей Іваноў. Ён адзначыў, што супрацоўнікі мытні чарговым разам не засталіся абыякавымі і традыцыйна зрабілі добрую справу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Дырэктару дома-інтэрната Алене Петрашкевіч быў уручаны дабрачынны сертыфікат на сабраныя супрацоўнікамі Мінскай рэгіянальнай мытні грашовымi сродкамi, якія дазволяць набыць усё неабходнае і яшчэ больш палепшыць умовы знаходжання дзяцей ва ўстанове.

valozhin.by

Задайте вопрос