Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Урок гістарычнай памяці ў музеі

02.09.2022

1 верасня ў Валожынскім краязнаўчым музеі прайшоў урок у выглядзе гульні-квэста «Я гэтую зямлю малой радзімаю заву», прысвечаны Году гістарычнай памяці. Навучэнцы 3-iх класаў сярэдняй школы №1 горада Валожына прайшліся па старых валожынскіх вуліцах, пазнаёміліся са зместам музейнага фотаархіва, даведаліся, чым займаліся нашы продкі ў далёкім мінулым, наведалі старыя і новыя будынкі галоўных устаноў горада. Для гэтага яны пабывалі на станцыях «Валожын учора і сёння», «Промыслы нашых продкаў», «Сакрэтная карта», «Музейны фотаархіў», «Творчая». За актыўны ўдзел у гульні ўсе хлопцы былі ўзнагароджаны медалём «Юны краязнаўца».

Задайте вопрос