Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

22 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

02.09.2022

22 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Напярэдадні гэтага дня намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

За гэты час пройдзе мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучання правілам паводзін ва ўмовах розных НС. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дня бяспекі будуць шырока трансліравацца ў СМІ, на інтэрнет-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Пажар у кватэры. Энцыклапедыя бяспекі.

Задайте вопрос