Скончыліся летнія канікулы, і дзеці зноў штодня будуць хадзіць па дарогах ад дому да школы і назад, наведваць гурткі і секцыі, а гэта не заўсёды бывае бяспечным. А 394 першакласнікі ўпершыню будуць праробліваць гэты шлях.
У пачатку новага навучальнага года неабходна яшчэ раз нагадаць нашым дзецям правілы бяспечных паводзін на дарогах. Гэта праца праводзіцца ў школах пастаянна, але ў першых чыслах верасня яна асабліва актуальная.
Таму ў пачатку верасня Валожынская раённая арганізацыя «Белая Русь» сумесна з работнікамі АДАІ, педагагічнымі работнікамі штогод праводзіць акцыю «Белая Русь» - за бяспеку дзяцей на дарогах». Практычны ўрок прававых ведаў праходзіць на вуліцах нашага горада. Складаюцца бяспечныя маршруты «дом-школа-дом», на рэальных прыкладах дзеці спазнаюць як пераходзіць праезную частку, вывучаюць значэнне дарожных знакаў. Даведаюцца якія небяспекі могуць чакаць у шляху.
У пачатку новага навучальнага года такія ўрокі прайшлі ва ўсіх гарадскіх школах горада. Вучням былі ўручаны святлоадбівальныя элементы ад «Белай Русі».


