01.09.2022 у ДУА "Івянецкі дзіцячы дом інтэрнат" з Днём ведаў павіншаваць дзяцей прыехалі старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, старшыня райкама Валожынскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Тамара Яныш, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання ветэранаў Таццяна Ціганіна, в.а. старшыні ГА БРСМ Дар'я Нахай, Юля Цаюн прадстаўнік маладзёжнага парламента. У інтэрнаце выхоўваецца 21 школьнік-выхаванец. Дзеці чакалі і сустракалі нас. Мы павіншавалі дзяцей з Днём ведаў, пажадалі моцнага здароўя, новых уражанняў, падарылі падарункі.


