Дабрачынную акцыю «Збярэм партфель разам» для выхаванцаў Валожынскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі супрацоўнікі падатковай інспекцыі па Валожынскім раёне.
Аксіння Гаруновіч, Юлія Борыс і Алена Капуста павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём ведаў і падарылі наборы канцылярскіх прылад, якія збіралі ўсе супрацоўнікі інспекцыі. Госці таксама не сышлі без падарункаў - дзеткі падарылі ім свае вырабы.


