Нацыянальная школа прыгажосці аказвае дапамогу дзецям на працягу ўжо многіх гадоў. Поўны камплект канцылярскіх прадметаў сёлета атрымалі хлопцы з ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця», якія маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы.
Таксама супрацоўнікі Нацыянальнай школы прыгажосці правялі дабрачынны фотапраект, прымеркаваны да пачатку навучальнага года. У тэматычнай фотасесіі ўдзельнічалі выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната, «Міс-фота» конкурсу «Міс Беларусь-2021» Марыя Чачко і фіналістка конкурсу «Міс Беларусь-2021» Таццяна Іванова.
Падтрымала мерапрыемствы і ўладальніца тытула «Другая Віцэ-Міс Беларусь-2018» Анастасія Лаўрынчук.
Праекты адбыліся ў рамках дабрачыннай акцыі «Збярэм партфель разам», якая праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яе ініцыятарам з'яўляецца Беларускі саюз жанчын.
Крыніца: valozhin.by


