Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Жнівеньская педагагічная канферэнцыя сабрала педагогаў раёна

30.08.2022

Напярэдадні новага навучальнага года педагогі раёна па традыцыі сустракаюцца на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, каб падвесці вынікі мінулага года і вызначыць задачы на наступны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Яўген КРУКОВІЧ, пракурор раёна Аляксандр Ляўковіч і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана НАХАЙ.

Яўген Міхайлавіч павіншаваў удзельнікаў канферэнцыі з важнай падзеяй - пачаткам новага навучальнага года, сказаў шмат цёплых слоў у адрас прафесіяналаў, якія адданы сваёй справе і імкнуцца ўвасобіць у жыццё самыя запаветныя мары сваіх выхаванцаў. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў навучальных установах засяроджаны велізарны творчы патэнцыял. Юныя таленты ўслаўляюць раён, становяцца пераможцамі ў прэстыжных конкурсах. Пажадаў усім педагогам творчых знаходак, каб яны ў Дзень ведаў расчынілі не толькі дзверы класаў для сваіх вучняў, але і свае душы.

Лепшым кіраўнікам устаноў адукацыі, іх намеснікам, педагогам і выхавальнікам уручаны заслужаныя ўзнагароды райвыканкама, упраўлення адукацыі, спорту і турызму, прафсаюза.

Мерапрыемства ўпрыгожылі музычныя нумары педагогаў і навучэнцаў школ раёна, а таксама салістаў раённага цэнтра культуры.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос