На відэасувязі з Палацам Незалежнасці былі пяць вядучых рэгіянальных ВНУ, а прамая трансляцыя адкрытага ўрока вялася ва ўсіх установах адукацыі, у тым ліку і ў школах раёна.
На адкрыты ўрок запрасілі некалькі соцень маладых людзей. Сярод іх стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уладальнікі прэзідэнцкіх стыпендый, удзельнікі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых работ, пераможцы і лаўрэаты творчых міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадстаўнікі валанцёрскага руху, члены студэнцкіх атрадаў і іншыя.
Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года. «Гэты святочны дзень таксама асаблівы. І для вас, і для мяне. Вы ведаеце, што я заўсёды знаходжу час, каб па традыцыі ў Дзень ведаў сустрэцца з педагогамі, школьнікамі, студэнтамі. Але ўпершыню я сёння нікуды не паехаў. Не так даўно на сустрэчы з піянерыяй тут вы агучылі, на мой погляд, вельмі цікавую прапанову правесці першы адкрыты ўрок новага навучальнага года менавіта тут, у Палацы Незалежнасці. Я гэту прапанову прыняў. Урок так ўрок, але па ўсіх правілах», — дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу выказаўся, як ён любіць гаварыць, на злобу дня. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў краіне ўжо сабрана больш за 8 млн тон ураджаю збожжавых каласавых. «Ёсць магчымасць сабраць 11 мільёнаў тон збожжа».
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што вядучыя беларускія прадпрыемствы, нягледзячы на санкцыі, працягваюць развівацца і асвойваць сучасныя тэхналогіі, за іх прадукцыяй выстройваюцца ў чаргу замежныя партнёры. Традыцыйныя машынабудаўнічыя вытворчасці таксама загружаны як ніколі. «Які год мы пад санкцыямі, але тым не менш попыт на прадукцыю гігантаў машынабудавання велізарны», — заўважыў беларускі лідар.
У Беларусі сканчаюць увод у эксплуатацыю атамнай электрастанцыі, будуюць біятэхналагічную карпарацыю, займаюцца ракетабудаваннем і вытворчасцю касмічных спадарожнікаў, а пад Віцебскам ствараецца кластар, дзе будуць вырабляць антывірусныя прэпараты. «Чаму я пра гэта кажу? Гэта супернайноўшыя тэхналогіі, якія даступны і якія могуць рабіць толькі перадавыя і вельмі багатыя краіны свету», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Навучэнцы школы і настаўнікі з асаблівай увагай слухалі Прэзідэнта, адзначаючы, што кіраўнік дзяржавы закрануў усе тэмы жыцця сучаснай Беларусі, пачынаючы ад вытокаў яе станаўлення.


