На раённых «Дажынках» былі падведзены вынікі конкурсаў сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на лепшы падворак, каравай, малую архітэктурную форму.
Так, у конкурсе «На лепшы падворак» пераможцам стала «Багданаўскае», 2-е месца прысуджана сельгасфіліялу «Валожынскае». У конкурсе «Багаты каравай» першынство святкавалі «Першаі-2014», 2-е месца дасталася «Суднікаўскаму». У конкурсе «На выраб малой архітэктурнай формы, зробленай з сельскагаспадарчай прадукцыі» наперад выйшлі «Бабровічы», другім стала — «Багданаўскае».

Вельмі арыгінальна і нестандартна падышлі арганізатары мерапрыемства да яшчэ адной намінацыі, дзе своеасаблівымі медалямі былі адзначаны службы, якія дапамагалі сяльгаснiкам у гарачую пару.
Так, медалём «За пільнае вока» ўзнагароджаны начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Вяроўчык; «За надзейнае вечка пры перавозцы» — выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Вадзім Пасека; «За сухія рукавы» — начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы; «За жалезную падтрымку» — дырэктар райаграпрамтэхнікі Дзмітрый Кізееў; «За надзейную драўляную браню» — дырэктар Валожынскага лясгаса Уладзімір Бацян; «За бяспечныя перавозкі з ветрыкам» — дырэктар аўтапарка № 14 Дзмітрый Голуб; «За ўзмоцнены допінг-кантроль» — галоўны ўрач раёна Павел Ганчар. Медалём «Душы на газ - наш Аблгаз» ганараваўся дырэктар «Мінскаблгаза» Юрый Кукліцкі.
Медалі «За самую высокую ўраджайнасць збожжавых культур і рапсу» атрымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў «Агра-Дубінскае» Генадзь Каспяровіч, «Бабровічы» — Юрый Бяляўскі, «Валожынскае» — Дзяніс Караленак.


Музыка для душы
Бурнымі апладысментамі і букетамі кветак сустрэлі ўдзельнікі «Дажынак» заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладуху.


Прыемныя хвіліны душэўнай радасці падарылі ўсім і музычныя нумары ў выкананні работнікаў культуры раёна, а таксама юных спевакоў і танцораў.






