7 верасня работнікі ДУК «Івянецкі Дом культуры» арганізавалі акцыю «Мы рады кожнаму з вас» у ДУА «Івянецкая сярэдняя школа» з мэтай прыцягнення дзяцей і падлеткаў у калектывы і гурткі мастацкай самадзейнасці працуючыя пры Доме культуры. Дзецям распавялі, чаму яны могуць навучыцца, як будуць праходзіць заняткі, і што кожны можа выбраць той від дзейнасці, які ім спадабаецца. Дзецям знаходзячымся на кантролі сацыяльнай службы, былі ўручаны запрашальныя флаеры.



