07.09.2022 у Івянецкай сярэдняй школе прайшла прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 11 класа з начальнікам аддзела арганізацыі навучання і прафесійнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнікам Рымашэўскім Дзмітрыем Мікалаевічам. Дзмітрый Мікалаевіч абмеркаваў з хлопцамі пытанне паступлення ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, падрабязна распавёў аб парадку паступлення ва ўніверсітэт, выбары спецыяльнасці, далейшым працаўладкаванні, сацыяльных гарантыях, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам МНС.
Падчас сустрэчы хлопцы разам з Дзмітрыем Мікалаевічам прагледзелі відэаролік аб Універсітэце грамадзянскай абароны.
Крыніца: schoolivenec.volozhin-edu.gov.by


