Моладзь - гэта таленавітая, захопленая, крэатыўная і магутная сіла, якая валодае сучаснымі ведамі і практычнымі навыкамі, энергіяй і мэтанакіраванасцю. Сваёй актыўнай пазіцыяй, яркімі масавымі акцыямі і штодзённай дзейнасцю маладзёжны саюз уносіць свой уклад у будучыню нашай краіны.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 6 верасня 2022 года адзначае 20-годдзе з дня стварэння маладзёжнай арганізацыі. У гэты дзень навучэнцы 10 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі iнформ-дайджэста «Моладзь. Погляд у будучыню». Хлопцы абмеркавалі актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі: сацыяльнае станаўленне і развіццё моладзі, найбольш поўная рэалізацыя яе патэнцыялу ў інтарэсах грамадства. Вялікая ўвага была нададзена патрыятычнаму выхаванню моладзі, пытанням стварэння ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі і фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.


Сакратар першаснай арганізацыі Сухалет Крысціна, навучэнка 10 класа, павіншавала дзяцей са святам і пажадала ўсім добрага здароўя, аптымізму, актыўнай жыццёвай пазіцыі, якая дазволіць дасягнуць жаданых вяршыняў і быць годным прыкладам для іншых.

Навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным прабегу «На старт, моладзь!». Тым самым мы прыцягваем дзяцей да спорту і здаровага ладу жыцця.


Крыніца: school2.volozhin-edu.gov.by


