Раённае комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя» пройдзе з 5 па 10 верасня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі, фізічнай культуры і спорту Валожынскага раёна.
У рамках мерапрыемства пройдуць сустрэчы, урокі на алімпійскую тэматыку, віктарыны, конкурсы, тэматычныя спартыўна-фізкультурныя мерапрыемствы, матчавыя сустрэчы па відах спорту, спартыўныя святы для дзяцей і бацькоў «Мама, тата, я — здаровая сям'я», акцыі «Запішыся ў спартыўную секцыю», лёгкаатлетычныя забегі.
План правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства «Тыдзень спорту і здароўя» ў Валожынскім раёне
Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел у комплексным спартыўна-масавым мерапрыемстве «Тыдзень спорту і здароўя»!
Крыніца: valozhin.by


