Чарговы дзень Тыдня дадатковай адукацыі прайшоў весела і цікава. Усіх, хто любіць спяваць, танцаваць, цікавіцца музыкай, спортам, творыць чараўніцтва сваімі рукамі, не мае жыцця без тэатра, хоча лепш даведацца культуру роднага краю – абрады, традыцыі, звычаі, народныя танцы, гульні, а таксама хоча стаць сапраўдным эрудытам, тады гэта да нас!
Сёння ў нашым цэнтры прайшла танцавальная праграма «Стань са мной у пару», здзівіў усіх майстар-клас у тэхніцы паперапластыка «Вясёлы вожык», а гульня-віктарына «Знаўцы англійскай мовы» прайшла проста на ўра!
Крыніца: ctdim.volozhin-edu.gov.by


