Тыдзень спорту і здароўя праходзіць з 5 па 10 верасня 2022 года ў ДУА «Суднікаўскі КПК дзіцячы сад - сярэдняя школа».
Ва ўстанове адукацыі арганізаваны спартыўныя эстафеты, класныя і інфармацыйныя гадзіны, спаборніцтвы, конкурсы малюнкаў па відах спорту і іншыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы.
З планам мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.
6 верасня прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод вучняў 6-11 класаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў прадэманстравалі свае лепшыя якасці, праявілі характар і волю да перамогі. Мерапрыемства атрымалася відовішчным і пакінула масу пазітыўных эмоцый!


Крыніца: sudniki.volozhin-edu.gov.by


