Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава «Да вытокаў!»

12.09.2022

11 верасня 2022 г. Дзяржаўная ўстанова «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» адзначыў сваё 65-годдзе.

Штодня музей наведваюць шматлікія госці і жыхары раёна. Нібы майстэрскі чарадзей, ён паўстае перад наведвальнікамі ў розных абліччах: у выглядзе скарбніцы, творчай лабараторыі, машыны часу... і ўсё таму, што тут працуе адораны, творчы калектыў, якому ёсць чым ганарыцца, ёсць што перадаць у спадчыну будучым пакаленням івянчан і, вядома ж, ёсць пра што расказаць. Павіншаваць калектыў музея прыйшлі шматлікія госці, сярод якіх намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Ірына Жданюк.

12 09 22 52

Падзякамі старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу адзначаны супрацоўнікі музея Ірына Сухавецкая і Таццяна Задрэйка.

12 09 22 53

Трохі з гісторыі

Мемарыяльны музей Ф.Э. Дзяржынскага, заснаваны адпаведна пастановы Савета Міністраў БССР № 87 ад 01.03.1957 г., адкрыты для наведвання 11 верасня 1957 года. У 1992 годзе ўпраўленне культуры Мінаблвыканкама выдала загад «Аб частковым перапрафіляванні дзейнасці мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага». З гэтага часу калектывам музея вядзецца праца над зборам, даследаваннем і захаваннем прадметаў народнага мастацтва. У 2004 годзе ў Дзяржынава адноўлены дом сям'і Дзяржынскіх з пастаяннай экспазіцыяй, што стала штуршком да стварэння самастойнага музея. 23 студзеня 2006 года музей Ф. Э. Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўная ўстанова «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

12 09 22 55

Першым дырэктарам музея быў Л. А. Сокал-Кутылоўскі (1957-1958). З 1958 па 1995 год дырэктарам быў заслужаны работнік культуры БССР Мікалай Сямёнавіч Карнееў, з 1995 да 2010 год Алег Фёдаравіч Раманоўскі, пасля яго быў Віктар Міхайлавіч Загавалка. З 2012 года і па сённяшні дзень музей узначальвае Валянціна Тадэвушаўна Адамовіч. Гісторыя музея досыць багатая. За 65 гадоў музей сабраў не толькі экспанаты, але і аб'яднаў вакол сябе людзей, якія прысвяцілі практычна ўсё сваё жыццё музею. Сярод іх Ірына Яраславаўна Каткоўская, якая пачынала свой шлях навуковым супрацоўнікам, потым была галоўным захавальнікам фонду. Доўгі час працавала навуковым супрацоўнікам Галіна Анатольеўна Сабалеўская.

Фелікс Дзяржынскі - рускі рэвалюцыянер польскага паходжання, выбітны дзяржаўнай дзеяч СССР, стаяў на чале некалькіх наркаматаў, ініцыятарам стварэння Усерасійскай надзвычайнай камісіі. У цэнтральным скверы Івянца ў 1953 годзе быў адкрыты помнік Ф. Э. Дзяржынскаму. Аўтарам бронзавага бюста, усталяванага на высокім бетонным пастаменце, з'яўляецца знакаміты скульптар, народны мастак БССР Заір Асгур. Месца было выбрана невыпадкова: дзяцінства Фелікса Дзяржынскага прайшло на хутары Дзяржынава, які размешчаны ўсяго ў 15 км ад Івянца.

12 09 22 5612 09 22 5712 09 22 58

Музей сёння

Асноўная экспазіцыя размяшчаецца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным як прыватны дом у 1937 годзе, рэканструяваны ў 1977 годзе. Прадстаўлена некалькіх раздзелаў: «Гісторыка-этнаграфічны», «Кераміка. Традыцыі і сучаснасць», «Работы А.Ф. Пупко», выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа «Без тэрміну даўнасці». Побач з будынкам музея ў памяшканні рамеснай забудовы пачатку ХХ ст. працуюць майстэрні «Ганчарства» і «Ткацтва», дзе майстры-метадысты працягваюць традыцыі народнага мастацтва, дэманструюць працэс рамеснай творчасці і даюць магчымасць наведвальнікам удзельнічаць у ім. На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу пачатку ХХ ст., які належаў апошняму ўладальніку Івянца Пятру Дарагунцаву, у былых гаспадарчых памяшканнях адкрыты майстэрні «Мастацкая апрацоўка драўніны», «Кузня», музейны аб'ект «Карчма», «Музей местачковага побыту».

Юбілейная дата аб'яднала многіх творчых людзей, намаганнямі якіх музей стаў культурным цэнтрам. У канцы мерапрыемства было агульнае фота на памяць, і гэта - яшчэ адна старонка гісторыі. Са святам, музей! Пашырайся, мадэрнізуйся, развівай краязнаўчую справу на карысць будучых пакаленняў івянчан!

12 09 22 5912 09 22 60