У рамках клубнай дзейнасці ў Сусветны дзень прыгажосці ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшло пазнавальнае мерапрыемства і майстар-клас ад прадстаўнікоў ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».
Выхаванцы не толькі даведаліся пра тое, хто і што з'яўлялася ідэалам прыгажосці ў розных краінах, як даглядаць за сабой, але і змаглі адчуць сябе ў ролі «мадэляў».
Кульмінацыяй мерапрыемства стала дэманстрацыя прычосак, зробленых прафесіяналамі і танец ад падапечнай аддзялення.


