28 верасня 2022 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі «Краіна міру» і ўзнагароджанне пераможцаў у намінацыі «Верш» рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы - мір у краіне».
На мерапрыемстве прысутнічалі святары найбуйнейшых канфесій нашай краіны, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду міру, грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядучых друкаваных выданняў, іншыя ганаровыя госці.
На цырымонію ўзнагароджання былі запрошаны 20 юных паэтаў Міншчыны - фіналісты рэспубліканскага конкурсу. Сярод іх - навучэнка 9 класа нашай установы адукацыі Сяўрук Віялета. Усім хлопцам былі ўручаны паэтычныя зборнікі і сертыфікаты ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы - мір у краіне», падпісаныя старшынёй праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Місько Максімам Уладзіміравічам і мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам.
Віншуем Віялету і жадаем творчага натхнення і далейшых перамог!


Крыніца: sudniki.volozhin-edu.gov.by


