29 верасня, напярэдадні прафесійнага свята, самыя добрыя словы з Днём настаўніка былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы падчас правядзення святочнага мерапрыемства «Павіншаваць вас – вялікі гонар».
Правядзенню свята папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца: падрыхтаваны сцэнарый і прыгожыя святочныя віншаванні, аформлена зала, запрашальныя паштоўкі былі ўручаны асабіста 40 ветэранам педагагічнай працы, запрошаны артысты Валожынскага дома культуры.
Дырэктар ліцэя Мучынская Святлана Іванаўна падзякавала гасцям, у розныя гады працаваўшым у нашай установе, за шматгадовую напружаную штодзённую працу па выхаванні маладога пакалення, прывіццю любові да будучай прафесіі. Святлана Іванаўна распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі, дасягненнях ліцэя на сённяшні дзень, планах на перспектыву.
Ветэраны працы ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы падзяліліся сваімі эмоцыямі, уражаннямі, гонарам за родны ліцэй пасля экскурсу па сценах любімай установы. Пажадалі нашай установе дабрабыту, працуючым сёння калегам прафесійных поспехаў, творчасці і невычэрпнай энергіі для ўвасаблення самых смелых педагагічных ідэй.
Артысты Валожынскага дома культуры стварылі святочны настрой ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
Крыніца: vspl.minsk-region.edu.by


