Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжведамасны экспертна-каардынацыйны савет па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь праходзіць на тэрыторыі Валожынскага раёна

05.10.2022

У апошнія гады пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь традыцыйна праводзяцца ў рэгіёнах. Багатая гістарычная спадчына Валожыншчыны, дзіўная прырода, вялікія магчымасці для развіцця аграэкатурызму сталі прыярытэтнымі пры выбары месца правядзення мерапрыемства.

05 10 22 68

Знаёмства з раёнам удзельнікі пасяджэння пачалі з аграгарадка Ракаў, дзе наведалі святую крыніцу «Крынічка», пра якую распавяла дырэктар ДУА «Ракаўскі яслі-сад «Сонейка» Наталля Шыбаловіч.

05 10 22 69

05 10 22 70

Аб дзейнасці аграэкасядзібы «Свет пчол» у в. Барок расказаў яе гаспадар Васіль Фралоў:

— Для кожнай турыстычнай групы я праводжу экскурсію. Распавядаю пра пчол усё, што ведаю сам. Я патомны пчаляр, хоць у маладосці збег у горад далей ад усяго гэтага, а цяпер вярнуўся і ўжо ў горадзе бываю толькі па справах. Жывем тут разам з жонкай, вядзем гаспадарку. На самім участку стаіць невялікі драўляны дом - гэта сувенірная крама, дзе можна купіць розныя падарункі - ад мёду і медавухі да мыла і абярэгаў, усё ручной работы, - адзначыў гаспадар аграсядзібы.

05 10 22 71

Наступным аб'ектам, які наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння стаў Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Гэта адзін з найбольш наведваемых музеяў вобласці (звыш 20 тыс. чалавек за год).

Аб паслугах расказала дырэктар унітарнага прадпрыемства «Іслач-Парк» Іна Лушчыц.

05 10 22 73

05 10 22 74 1

У другой палове дня прайшло пленарнае пасяджэнне Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У ім прыняў удзел міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук.

05 10 22 7505 10 22 76

Адкрываючы мерапрыемства, Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што выязное пасяджэнне міжведамаснага экспертнага савета па турызме не выпадкова праходзіць менавіта ў Валожынскім раёне. Гэты рэгіён стаў адным з турыстычных цэнтраў краіны, дзе добра развіты аграэкатурызм. На прыкладзе гэтага рэгіёна мы вывучым і паглядзім, дзе ёсць яшчэ кропкі росту, каб вывесці нам гэту працу на больш высокі ўзровень. Самае асноўнае - гэта ўзаемадзеянне, каб усе паглядзелі на развіццё розных відаў турызму і перанеслі кожны на свой рэгіён. Мы бачым, што гэты від дзейнасці робіць вялікі ўклад у эканоміку кожнага рэгіёну і краіны. Па экспарце турыстычных паслуг мы прыраслі на 130% да ўзроўню мінулага года. Калі казаць у цэлым, то кожны беларускі рэгіён валодае мясцовымі асаблівасцямі культуры, спадчыны, якія павінны актыўна выкарыстоўвацца ў розных формах турызму, - рэзюмаваў Сяргей Кавальчук.

05 10 22 77

Аб ходзе рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па развіццю турызму ў Валожынскім раёне расказаў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч. У сваім дакладзе Яўген Міхайлавіч падкрэсліў, што ў раёне працуе Каардынацыйны савет па турызме пры Валожынскім райвыканкаме, забяспечваючы ўзаемадзеянне з усімі суб'ектамі турызму раёна.

— Экспарт турыстычных паслуг за студзень-чэрвень 2022 года склаў 143,0 тысяч долараў ЗША або 129,9% да аналагічнага перыяду 2021 года. У 2020 годзе ў сувязі з пандэміяй назіралася значнае зніжэнне турыстычнай плыні. Аднак у 2021 годзе турыстычны рынак прайшоў перазагрузку і мы бачым, што сёння запатрабаваны экскурсійныя праграмы, музеі, аграсядзібы, экалагічныя туры, актыўны турызм. Назіраецца значны рост колькасці турыстаў, якія наведалі раён.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі комплекс мерапрыемстваў на 2022 год, накіраваных на арганізацыю інфармацыйна-рэкламных кампаній па папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

05 10 22 7905 10 22 78

05 10 22 72 1

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос