Хлопцы пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбнай і спартыўнай базамі ўніверсітэта, пагутарылі з курсантамі ратавальнага вну, а таксама даведаліся, як рыхтуюць ратавальнікаў Беларусі. Гасцям прадэманстравалі рыштунак віртуальнай рэальнасці мадэлявання і ліквідацыі розных НС.
Акрамя таго прадстаўнікі ўніверсітэта распавялі навучэнцам пра асаблівасці паступлення ва ўстанову адукацыі, аб спецыяльнасцях, формах навучання і перавагах пры засваенні адукацыйных праграм, а таксама адказалі на ўсе пытанні, якія цікавяць патэнцыйных абітурыентаў.
Дарэчы, больш падрабязную інфармацыю пра паступленне ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС можна атрымаць на сайце http://ucp.by (раздзел «Абітурыенту») і «Укантакце» (https://vk.com/ucp_by), а таксама звярнуўшыся па электронным адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Крыніца: schoolivenec.volozhin-edu.gov.by


