Ветэран МУС - гэта ганаровае званне, у якім спалучаецца цэлае жыццё супрацоўніка органаў унутраных спраў: веды, прафесіяналізм, досвед працы, усё каштоўнае, чым багаты чалавек. Людзі з сівізной на скронях, з багатым жыццёвым і службовым вопытам па праве з'яўляюцца залатым фондам. Многія з іх нават на заслужаным адпачынку працягваюць актыўна дапамагаць калектыву, дзе праходзілі службу. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» 1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей. Таму, у чарговы раз Валожынскі РАУС аказаў знак увагі ветэрану міліцыі Гарасюку Сяргею Іосіфавічу. Часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Гіль Л.П. павіншаваў Сяргея Іосіфавіча са святам, падзякаваў за службу, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і аказаў дапамогу сельскагаспадарчай прадукцыяй. Гарасюк С.I. самы пажылы прадстаўнік Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі (яму 86 гадоў), аднак сумаваць яму не прыходзіцца. Да яго звяртаюцца за парадай і цяпер.

Крыніца: valozhin.by


