8 кастрычніка 2022 года мерапрыемствы шостага школьнага дня былі накіраваны на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
Найважнейшай патрэбай кожнага чалавека ў сучасным грамадстве з'яўляецца ўмацаванне і захаванне здароўя, добрага самаадчування і настрою, высокай працаздольнасці, творчага даўгалецця.
З навучэнцамі 4 «Б» класа праведзена інфармацыйная гутарка «Сакрэты здаровага харчавання». Хлопцы даведаліся аб правілах здаровага харчавання, якія варта ўлічваць, каб арганізм дзіцяці развіваўся нармальна. Пагаварылі аб выбары правільных прадуктаў харчавання.
Крыніца: school2.volozhin-edu.gov.by


