7 кастрычніка ў Палацы культуры г. Маладзечна прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.
Словы падзякі гучалі ад начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алы Шахоцькі. Удзельнікаў мерапрыемства вітаў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч. З віншаваннямі да ўсіх прысутных звярнуўся і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада.
Лепшых работнікаў культуры вобласці ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі. Сярод узнагароджаных - загадчык Валожынскай дзіцячай бібліятэкай Янкоўская С. А.


